РУС БЕЛ ENG

Тыдзень бацькоўскай любві

13.10.2023

21 кастрычніка ў рамках тыдня бацькоўскай любові для вучняў пачатковых класаў праведзены танцавальны батл. Прымалі ўдзел тры каманды. Вучні з задавальненнем выконвалі танцы розных гадоў. Перамогу атрымала каманда "Танцоры". Завяршыўся батл агульным танцам для ўсіх каманд.

 

20 кастрычніка ў 2 класе прайшоў конкурс малюнкаў " Калі з табою побач любімая сям'я". Дзеці расказвалі пра свае сем'і. На сваіх малюнках паказалі сваіх любімых бацькоў, брацікаў і сястрычак.

 

У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў 9  класе прайшла літаратурная кампазіцыя "Што за свята - Дзень бацькі?"

У час мерапрыемства  кожны расказаў, пра ролю бацькі ў яго жыцці, чыталі вершы, праглядалі сямейныя сямейныя фотаздымкі. У час мерапрыемства  кожны расказаў, пра ролю бацькі ў яго жыцці, чыталі вершы, праглядалі сямейныя сямейныя фотаздымкі.

 

20 октября в рамках Недели родительской любви в 7-8 класса прошла конкурсная программа "Папам посвящяется". Мальчик показали свои способности в умении вести домашнее хозяйство, проявили творчество смекалку, творчество. Победители получили почетное звание: самый умный, заботливый, творческий, трудолюбивый и аккуратный.

Семья Новогель Ильи и Матвея, Михайловской Виктории стали участниками районного этапа областного фотоконкурса "С трепетом к родительской любви", приуроченного Неделе родительской любви.

Мама, мамачка, матуля…- наймілагучнейшыя, найдаражэйшыя  словы на свеце

14.10.2023

Мама, мамачка, матуля…- наймілагучнейшыя, найдаражэйшыя  словы на свеце. Гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек. Яно гучыць на ўсіх мовах свету аднолькава пяшчотна. Каб перадаць сваё пачуццё і любоў да самага  дарагога чалавека, навучэнцы нашай установы ў шосты школьны дзень падрыхтавалі для мам  падарункі сваімі рукамі.

 

Выхаванцы віншуюць матуль

 

Стала добрай традыцыяй адзначаць Дзень маці. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі рознаўзроставай групы № 1   падбіралі мастацкую літаратуру, разам з дзецьмі чыталі казкі, вершы пра маму. Развучвалі прыказкі і прымаўкі, разгадвалі загадкі і прыдумвалі іх самі. На занятках па развіццю маўлення расказвалі пра сваіх матуль, падбіралі ласкавыя словы, слухалі песенькі. На працягу тыдня праводзілі гутаркі: “Мая мама лепшая на свеце”, “Як я дапамагаю маме”, “Прафесіі нашых мам”. Успомнілі пальчыкавую гульню “Мая сям’я”. Узбагачалі змест сюжэтна-ролевых гульняў “Мама дома”, “Мама ў краме”, “Мама на працы”, “Сям’я”.

Усе свае добрыя пачуцці дзеці ўклалі ў створаныя сваімі рукамі паштоўкі з пажаданнямі: “Заўсёды любіць, шкадаваць, клапаціцца і моцна абдымаць”.

Хочам павіншаваць матуль са святам. Хай дзеці прыносяць шчасце і робяць наш свет цудоўным і яскравым.

Напярэдадні светлага і душэўнага свята словы цеплыні і пяшчоты прагучалі для членаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, мамаў нашых вучняў- работнікаў  школы.  Віншавальныя словы ад дзяцей, старшыні прафкама, невялікія падарункі і кветкі- радасныя і шчымлівыя моманты жыцця членаў нашага калектыву.

В преддверии праздника мам , прошла выставка детских рисунков "Семейный портрет" в рамках Недели родительской любви.
Каждый рисунок - это олицетворение любви, тепла, доброты, нежности. Видно, что каждый участник вкладывал в работу частичку своей души.