Министерство образования Республики Беларусь
Управление образования Сморгонского райисполкома
Государственное учреждение образования
Режим работы: понедельник – суббота 8.00 – 20.00
У Крэве жылі ўсе багата, Калі ты ў дарозе, далёка ад дому,
Пачуццем любові дыхалі хаты. Прысні на падушцы і будзе трызніцца,
Багаццем былі пяшчота і ласка, Як сонца за Юраву гору садзіцца,
Ціхая песня і чароўная казка. Убачыш касцёл, і царкву, і ўзгоркі,
Скупая ўсмешка бацькі на млыне, І водар палыну не будзе так горкі.
Бабуліны рукі, што хлеб рашчынялі, Хай сніцца Радзіма, хай дыхаюць грудзі
І клёкат буслоў у сінеючай далі… І водар хай траўны на ранку разбудіць.
Плывуць успаміны, сонца ўсіх грэе, Напоўніць любоўю, шчырасцю, светам,
Крэва жыве, зусім не старэе! І душы краўчан імі будуць сагрэты.
Жанна Аракчэева
Калі ў 2007 годзе настаўнікам гісторыі ў школу прыйшоў працаваць Міхаіл Міхалькевіч, дакументы на прысваенне звання “народны” ўжо былі пададзены. Тым не менш гэта падзея адбылася ўжо пры яго кіраўніцтве.
- На парозе – чарговае пацвярджэнне статуса. Для гэтага мы рыхтуем неабходныя матэрыялы. Гэта даведка аб дзейнасці музея за апошнія 5 гадоў, якая ўключае экскурсійную, навукова-даследчую, фондавую дзейнасць, удзел у конкурсах, алімпіядах, змяненні ў экспазіцыі, фотаздымкі. Не так проста пацвердзіць статус, таму што крытэрыі вельмі сур’ёзныя. Спадзяёмся, што ўсё атрымаецца, - зазначыў Міхаіл Міхалькевіч.
Кожны год музей наведвае больш за тысячу чалавек. Тут пабывалі беларускія пісьменнікі, паэты, дзеячы культуры, значныя дэлегацыі, якія прыязджалі ў раён. Падчас канікулаў большасць наведвальнікаў – школьнікі. Не толькі з нашага раёна, але і з Вілейскага, Ашмянскага, Астравецкага, Валожынскага, Маладзечанскага і другіх рэгіёнаў.
За 5-гадовы перыяд вучні школы станавіліся пераможцамі больш чым у 30 раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Так, у мінулым годзе ў фінале рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў у музея 2-е месца. У краязнаўчым конкурсе “Край Гарадзенскі” – 1-е месца ў вобласці.
Штогод фонды музея папаўняюцца 10 – 15 экспанатамі. Цяпер налічваецца 708 прадметаў асноўнага фонду і 250 прадметаў навукова-дапаможнага. Частка экспанатаў размешчана ў экспазіцыі, астатнія знаходзяцца ў фондасховішчы. Яны выкарыстоўваюцца пры правядзенні тэматычных выстаў. Сярод унікальных экспанатаў – план мястэчка Крэва 1869 года, драўляны гарнітур пачатку XX стагоддзя, патэфон, які яшчэ іграе. Калекцыі керамічных вырабаў, ручнікоў, нумізматыкі – гэта яшчэ не ўсё, чым багаты музей.
Экспазіцыя складаецца з 12 раздзелаў, дзе адлюстравана гісторыя Крэва са старажытных часоў да нашых дзён, гісторыя ўстановы адукацыі, адзначаны знакамітыя ўраджэнцы Крэўскай зямлі. Таксама ёсць этнаграфічны раздзел і пакой заможнага жыхара мястэчка пачатку XX стагоддзя. Прадстаўлены макеты Крэўскага замка і царквы Святога Аляксандра Неўскага, зробленыя настаўнікам працы, рэчы і іх рэшткі, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак. Уражвае імітацыя сцяны Крэўскага замка, складзеная з цэглы і валуноў. Экспазіцыя музея пакрыху папаўняецца і абнаўляецца. Так, нядаўна з’явіўся новы стэнд, прысвечаны Першай сусветнай вайне, дабаўляюцца фотаздымкі.
У музеі праводзяцца часовыя выставы, заняткі па гісторыі, беларускай мове і літаратуры, круглыя сталы, прысвечаныя значным падзеям у гісторыі аграгарадка, тэматычныя гадзіны. У пачатку года плануецца выстава рэдкіх фотаздымкаў Крэва, якія прадаставіць мясцовы краязнаўца Сяргей Міхалевіч.
З задавальненнем вучні школы наведваюць гурток “Юныя экскурсаводы”. Міхаіл Анатольевіч ганарыцца, што за час сваёй працы ў школе ён падрыхтаваў 6 пакаленняў экскурсаводаў. Цяпер у адсутнасць загадчыка музея чацвёра гуртоўцаў самастойна праводзяць экскурсіі для наведвальнікаў.
- Вельмі прыемна, што гэта праца не праходзіць дарэмна. Выпускнікі школы, калі бываюць у родных мясцінах, заходзяць да нас, мы перапісваемся і перазваніваемся, яны дасылаюць знойдзеныя цікавыя гістарычныя матэрыялы, - падкрэсліў мой суразмоўца.
У 2018 годзе праводзіўся агляд незвычайных музеяў Беларусі, па выніках якога народны гісторыка-краязнаўчы музей Крэва ўвайшоў у топ-10. Музей запатрабаваны. Яго дзверы заўсёды адкрыты для гасцей і жыхароў Смаргоншчыны, якіх цікавіць гісторыя нашага краю і краіны.
Нальшанская зямля. Сталіца Крэва
І замак мур, які ўзняўся ў неба.
Сюды, ад жаху, гвалтаў і разбояў
збягаўся просты люд: шукаў спакою
Пагоркі прыгажосці небывалай
І землі, што належылі Ягайлу.
Гісторыя, што пісана крывёю…
Адкрыеш спрат – вякі перад табою.
Нямала ёсць мясцін у Беларусі
Ды толькі лёс з адной мяне звязаў.
Яна, як сонца, што наранку будзіць
Або – незамутнёная сляза.
Галіна Каравай
Музей быў створаны ў 1968 годзе. (загад № 406 ад 10 снежня 1968 года). Яго стваральнікі - настаўніца гісторыі Несцяронак Н.І., вучні і настаўнікі школы.
З успамінаў Несцяронак Ніны Іванаўны. "На лінейцы дырэктар школы Новік М.А. аб’явіў, што ў школе будзе стварацца музей, для яго патрэбны экспанаты. Якое здзіўленне было назаўтра, калі ўжо зранку каля школы стаяла каля дзясятка мяшкоў з разнастайнымі старымі рэчамі".
Адкрыты музей быў ўжо тады, калі дырэктарам школы працавала Гарбарчук Т.А. Размяшчаўся ён у невялікім пакоі на першым паверсе. У музеі знаходзілася багацейшая калекцыя старажытных манет. Асабліва каштоўнымі былі арабскія манеты, знойдзеныя недалёка каля Крэва.
Новыя ідэі, задумкі ў жыццё музея ўнёс В.М. Скварцоў, які з 1971 года з’яўляўся загадчыкам музея. Пад музей быў адведзены асобны кабінет. Амаль поўнасцю музей памяняў сваё аблічча ў 1998 годзе, калі загадчыкам музея стаў А.М. Камінскі. У апошнія гады загадчыкамі музея працавалі В.М.Шоць, С.Л. Капыш, І.Г.Ясінская. З 2007 г. загадчык музея – М.А. Міхалькевіч.
З запісаў у “Памятнай кнізе”:
“Вельмі ўражаны музеем.Ён вельмі самавіты, цікавыя экспанаты і, што галоўнае, яны мясцовыя, сапраўдныя. Таму музей у поўнай ступені адпавядае свайму прызначэнню – ён на самай справе краязнаўчы.
А краязнаўцам з Крэва можна па-добраму пазайздросціць – гэтыя мясціны з цікавейшай, нават дзяржаўнай гісторыяй. Аказваецца, музей створаны людзьмі, якія па- сапраўднаму цікавяцца сваёй гісторыяй і добра яе ведаюць”
З павагай Уладзімір Багданаў. 05.11.2005 г.
Профіль музея – гісторыка-краязнаўчы. Займаемая плошча – 48 (кв.м)
Колькасць экспанатаў- 923, у т.л. асноўнага фонду – 681, дапаможнага фонду – 242. Экспазіцыя складаецца з 15 раздзелаў, якія ахопліваюць гісторыю Крэва са старажытных часоў да нашых дзён. Экспазіцыя створана на аснове музейных прадметаў з уласных фондаў. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць старажытныя гаспадарчыя рэчы, прылады працы, калекцыі манет,саматканых ручнікоў і інш.
Дата прысваення звання “Народны музей” - 20 снежня 2007 года.
Дата пацвярджэння звання- 25 чэрвеня 2013 года
10 красавіка для вучняў 8 класа быў праведзены незвычайны ўрок. У рамках рэспубліканскага праекта "Урок у музеі" З новай тэмай "Першая сусветная вайна на беларускіх землях" вучні пазнаёміліся ў Ашмянскім краязнаўчым музеі. Цікавы расповяд экскурсавода па тэме, незвычайныя, рэдкія экспанататы, трывалым падмуркам асядуць у памяці вучняўЧакаем у Крэва
11.03.2024
Поздравляем с дипломом 1 степени !
Учащиеся 2-3 классов в рамках акции ,,Чтим прошлое - ценим настоящее" посетили школьный музей, где имели возможность окунуться в историю родного края, поближе познакомиться с обычаями, бытом белорусского народа.
Посещение музея способствовало воспитанию уважения к памяти прошлых поколений, бережного отношения к наследию малой Родины.
7 сентября учащиеся 5,6,10 классов Кревской средней школы приняли активное участие в республиканской акции « Идем в музей». Диалог « Чтим прошлое- ценим настоящее», который проходил в школьном музее прошел продуктивно и интересно. Все присутствующие единогласно пришли к выводу, что белорусы-это народ, который помнит и чтит свою историю, реальные подвиги и достижения, а для каждого из них, прошлое-фундамент для строительства будущего.
Навучэнцы 8-10 класаў Крэўскай сярэдняй школы і Сінькоўскай сярэдняй школы наведалі Народны гісторыка-краязнаўчы музей у Крэускай сярэдняй школе, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй "Генацыд на Крэўскай зямлі". Падчас экскурсіі настаунiк гiсторыi Мiхалькевiч М.А. расказаў пра жахлівыя моманты ў адносінах да жыхароў вёсак Крэва і Крыўск з боку нямнцкiх акупантаў.