РУС БЕЛ ENG

Сад Надзеі.

20.04.2024

20 красавіка ў дзень рэспубліканскага суботніка навучэнцы 11 класа Крэўскай сэрэдняй школы у "Сад Надзеі" высадзілі 12 пладовых дрэў. "Сад Надзеі" быў закладзены выпускнікамі ў 2022 годзе. Па добрай традыцыі кожны выпускны клас, як памяць пра сябе, як надзею на росквіт Крэўскай школы, садзіць яблыню. Перад тым, як садзіць дрэвы, адбылася лінейка, на якой выступіла дырэктар школы Капыш Т.Ф. Яна падзякавала навучэнцам 11 класа і выказала спадзяванне, што праз некалькі гадоў тыя, хто сення садзіць дрэўцы, прыйдуць у сваю родную школу, паглядзяць на "свой сад" і на вечары сустрэчы пачастуюцца яблыкамі. Свае словы выказалі таксама і выпускнікі Яны лічаць, што гэтыя дрэвы - гэта іх надзеі на будучыню, а таксама памяць пра школьныя гады, іх маленькі ўклад на карысць школы. У далейшым іншыя навучэнцы школы будуць даглядаць дрэвы і працягваць гэту добрую традыцыю.