РУС БЕЛ ENG

Адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас

12.04.2024

У Крэўскай сярэдняй школе ў 1 і 4 класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас.  Навучэнцы здзейснілі займальнае падарожжа ў свет космасу, даведаліся пра знакамітых касманаўтаў,  сучасныя адкрыцці, пра цяжкасці працы ў космасе. Асаблівая ўвага навучэнцаў была звернута на тое, што сёлета, 23 сакавіка, першая ў гісторыі суверэннай Беларусі жанчына-касманаўт Марына Васілеўская адправілася з касмадрома Байканур на Міжнародную касмічную станцыю ў складзе асноўнага экіпажа 21-й экспедыцыі. Няхай дарога да зорак будзе шчаслівай, а крокі беларусаў у космас - упэўненымі і дзейснымі! Урок прайшоў цікава і займальна.