РУС БЕЛ ENG

Трагедыя Хатыні.

22.03.2024

У 1 класе Крэўскай сярэдняй школы прайшоў адзіны ўрок “Трагедыя Хатыні”, падчас якога навучэнцы даведаліся пра генацыд беларускага норода ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы здзейснілі завочную экскурсію ў гісторыка-мемарыяльны комплекс “Хатынь”, даведаліся пра трагедыю гэтай вёскі, пра гора, якое прынесла на нашу зямлю Вялікая Айчынная вайна. Падчас падарожжа пазнаёміліся з гісторыяй стварэння помніка “ Няскораны чалавек”, адзіных ў свеце “могілак вёсак”, на якіх сімвалічна пахаваны 186 беларускіх вёсак, якія раздзялілі лёс Хатыні, гісторыяй стварэння званоў Хатыні, якія звоняць адначасова кожныя трыццаць секунд.
Памяць аб ахвярах страшнай трагедыі ў Хатыні ўшанавалі хвілінай маўчання. Вынікам стала рашэнне дзяцей наведаць гэтае памятнае месца, якое захоўвае памяць аб подзвігу і трагедыі беларускага народа