РУС БЕЛ ENG

Адзіны ўрок. Хатынь

22.03.2024

Для навучэнцаў 9-11 класаў прайшоў адзіны урок памяці "Хатынь. Факты генацыду беларускага народа". Яго мэта: фарміраванне ў навучэнцаў уяўлення аб падзеях у Хатыні як прыклад палітыкі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; выхаванне паважлівых адносін да гістарычнага мінулага нашай краіны. Навучэнцы пазнаеміліся з гісторыка- мемарыяльным комплексам "Хатынь", з трагічнымі падзеямі беларускіх весак, якія былі спалены разам з мірнымі жыхарамі; зачыталі старонкі кнігі "Я з вогненнай вескі" ; ушанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.