РУС БЕЛ ENG

Адзіны ўрок памяці

22.03.2024

Адзіны ўрок памяці, прысвечаны гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь, прайшоў у 8 класе. Навучэнцы ўспомнілі пра трагічныя падзеі 22 сакавіка 1943 года, пра мірных жыхароў беларускіх вёсак, якія сталі ахвярамі генацыду. У завяршэнні мерапрыемства, кожны навучэнец напісаў свой зварот да будучых пакаленняў, у якім былі выказаны адносіны да злачынстваў супраць беларускіх людзей, меркаванні аб неабходнасці захавання гістарычнай памяці.