РУС БЕЛ ENG

Дзень самакіравання

07.03.2024

Напярэдадні свята 8 Сакавіка навучэнцы 10-11 класаў Крэўскай сярэдняй школы арганізавалі дзень самакіравання "Я - настаўнік". Дзень пачаўся з урачыстай лінейкі, на якой былі прадстаўлены настаўнікі - дублёры і размеркаваны план работы на дзень. Адказна і з энтузіазмам аднесліся навучэнцы да выканання педагагічных абавязкаў, праводзілі ўрокі, вырашалі штодзённыя пытанні. Завяршыўся дзень віншавальным канцэртам з удзелам педагогаў і навучэнцаў дзіцячай музычнай школы, навучэнцаў 5-9 класаў Крэўскай сярэдняй школы. Валанцёрскі атрад 7 класа наведаў Крэўскую БСД з віншаваннямі для работнікаў установы і пацыентак сталага ўзросту. Дзень прайшоў насычана, а кожны настаўнік-дублёр у чарговы раз зразумеў, што педагог не толькі дапамагае кожнаму з нас уступіць у дарослае жыццё, але і вучыць паважаць іншых, любіць сваю радзіму і быць адказным, самастойным грамадзянінам.