РУС БЕЛ ENG

Мерапрыемства, прысвечанае мультыплікацыі і гісторыі яе стварэння

16.12.2023

16 снежня для вучняў пачатковых класаў было праведзена мерапрыемства, прысвечанае мультыплікацыі і гісторыі яе стварэння. У рамках мерапрыемства вучні глядзелі ўрыўкі з любімых мультфільмаў і дзяліліся ўражаннямі ад прагляду, прынялі ўдзел у гульні "Выбар", дзе патрэбна было выбраць правільнае слова да назвы мультфільма, малявалі і лчпілі з пластыліну сваіх любімых герояў з мультфільмаў. І, канешне ж, даведаліся пра гісторыю стварэння мультфільмаў, якімі былі першыя мультфільмы і хто працуе над стварэннем мультфільмаў. У канцы мерапрыемства падзяліліся сваімі эмоцыямі і ўражаннямі з сябрамі.