РУС БЕЛ ENG

Міжнародны дзень інвалідаў

02.12.2023

У 1992 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН дзень 3 снежня абвешчаны Міжнародным днём інвалідаў. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нашай краіне гэты дзень аб'яўлены Днём інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні гэтага дня вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у творчай майстэрні па вырабу сімвалаў “Сэрца ў кожным”. Гэта мерапрыемтсва было накіравана на выхаванне правільных і неабыякавых адносін да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, духоўна-маральных якасцяў асобы. Кожны з навучэнцаў меў магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці і фантазію.