РУС БЕЛ ENG

Спартыўны турнір ,,За здароўем разам

28.10.2023

28 кастрычніка ў нашай установе з мэтай умацавання здароўя, узбагачэння і назапашвання рухальнага вопыту, фарміравання асноў здаровага ладу жыцця для навучэнцаў пачатковых класаў  прайшоў спартыўны турнір ,,За здароўем разам”. Гэты дзень прайшоў з карысцю для здароўя. Навучэнцам былі прапанаваны займальныя гульні і конкурсы, дзе яны змаглі паказаць свае спартыўныя здольнасці. Навучэнцы атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.