РУС БЕЛ ENG

Гульня-віктарына “Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся”

07.10.2023

7 кастрычніка ва ўстанове ў 1-4 класах прайшла гульня-віктарына “Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся”.Пытанні віктарыны былі падабраны з улікам узросту і магчымасцей дзяцей.

Дух спаборніцтва прысутнічаў на працягу ўсей гульні, кожная каманда як мага лепш старалася паказаць свае веды па тэме. Пераможцамі віктарыны стала каманда “Васількі”

Усе удзельнікі віктарыны атрымалі масу пазітыўных эмоцый  і з добрым настроем адправіліся на спартыўнае мерапрыемства.