РУС БЕЛ ENG

Вясёлымі сцяжынкамі вясны

28.03.2024

Чацвёрты дзень у лагеры прайшоў пад назвай “Вясёлымі сцяжынкамі вясны”.  Дзень пачаўся з хвілінкі бяспекі. Затым навучэнцы каляровымі мялкамі  на асфальце пастараліся адлюстраваць любоў да прыроды роднага краю: малявалі кветкі, шарыкі, сонца, сваю сям'ю, дом...  Малюнкі атрымаліся вельмі яркія і пазітыўныя. А самае галоўнае - дзеці атрымалі зарад добрага настрою і радасць ад удзелу ў творчым працэсе! Мерапрыемства  “Шчаслівы выпадак” прайшло ў атмасферы добразычлівасці, узаемаразумення. Дзеці адказвалі на займальныя пытанні, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі. Закончыўся дзень  вясёлымі гульнямі на свежым паветры.