РУС БЕЛ ENG

Мітынг- рэквіем. Спалена вёска, Крыўск.

22.03.2024

Вось ужо каторы год запар вучні Крэўскай школы праводзяць мітынг- рэквіем разам з жыхарамі вёскі Крыўск, спаленай немцамі ў чэрвені 1943г. Гэты год не стаў выключэннем. На сустрэчы прысутнічалі вучні і настаўнікі школы, супрацоўнікі сельскага савета і ўстановы культуры. Ва ўступным слове Міхалькевіч М.А. нагадаў пра трагедыю вёскі, якая адбылася ў чэрвені 1943г. Старшыня сельсавета Дзятчык В.М. расказаў пра людскія трагедыі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вучні падрабязна паведамілі пра трагедыю Хатыні. Завяршыўся мітынг-рэквіем хвілінай маўчання.

поделиться в: