“Радзіма мая Беларусь у тварах. Адданыя справе і краіне”
21.03.202421 сакавіка 2024 года ў навучальнай установе прайшоў адзіны дзень інфармавання “Радзіма мая Беларусь у тварах. Адданыя справе і краіне” (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання). На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня Крэўскага сельскага савета Дзятчык Віктар Мікалаевіч.
У рамках першага этапу ШАГа навучэнцы ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне “Мы даведаемся”, дзе пазнаёміліся з органамі дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь; асноўнымі палажэннямі народнага сходу; з правам грамадзян выбіраць і быць выбранымі ў Рэспубліцы Беларусь; з мэтамі і задачамі Маладзёжнага парламента.
У рамках другога этау адбылася гутарка з Дзятчыкам Віктарам Мікалаевічам, які адказаў на пытанні навучэнцаў, расказаў пра работу месных Саветаў дэпутатаў.
У ходзе рэалізацыі трэцяга этапу “МЫ дзейнічаем”, былі падведзены вынікі мерапрыемства. Навучэнцы прышлі да высновы, што ад актыўнай пазіцыі кожнага залежыць жыццё нашай краіны.