“Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны”
22.02.202422.02.2024. у ДУА “Крэўская сярэдняя школа” адбылася дыялогавая пляцоўка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны” (аб супрацоўніках Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС).
Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні абароназдольнасці і забеспячэння бяспекі краіны, сучасная армія, гатоўнасць да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне Айчыны, актыўная грамадзянская пазіцыя, павага да подзвігаў, гераізм, мужнасць, патрыятызм.
У ходзе мерапрыемства была праведзена інтэрактыўная віктарына, пры адказе на пытанні якой навучэнцы выкарыстоўвалі веды, якія былі засвоены ў ходзе мерапрыемстваў праекта “ШАГ” у 2020/2021, 2022/2023 навучальных гадах, праглядалі відэаролікі аб дасягненнях беларускіх ваеннаслужачых у міжнародных армейскіх гульнях і спаборніцтвах, аб цэнтрах МНС для працы з насельніцтвам, а таксама пра Смаргонскую кіналагічную службу. Была прапанавана прэзентацыя, якая пазнаёміла з супрацоўнікамі Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС.
На дыялогавую пляцоўку быў запрошаны кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Міхалькевіч Міхаіл Анатольевіч. Ён адзначыў, што не толькі высокія ўзнагароды, званні і пасады сведчаць пра тое, што ўклад чалавека ў развіццё сваёй краіны варты высокай адзнакі. Штодзённая добрасумленная праца, клопат пра сваю сям’ю, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй справы, Радзімы – гэта ўсё можна аднесці да характарыстык лепшых беларусаў.
Вынікам мерапрыемства стала пытанне: наколькі актуальна тэма сённяшняй размовы? Тэма актуальная, таму што сёння мы ўспамінаем і выказваем падзяку тым, хто абараняў нашу родную зямлю, хто выконваў свой воінскі і інтэрнацыянальны абавязак і тым, хто сваёй службай забяспечвае мір і стабільнасць у нашай краіне.