«Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў да алімпійскіх вяршынь”
28.09.2023
28.09.2023 у ДУА «Крэўская сярэдняя школа» адбылася дыялогавая пляцоўка ў межах “ШАГа” для навучэнцаў 8-11 класаў па тэме «Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў да алімпійскіх вяршынь”. Навучэнцы 11 класа сумесна з Юрчанка Валерыям Антонавічам пазнаёмілі прысутных з развіццём фізічнай культуры і спорту, легендарнымі спартсменамі ў РБ і нашым раёне. Цікавыя факты пра беларускіх спартсменаў уключала ў сабе прадстаўленая прэзентацыя.
Выдатнік адукацыі, трэнер вышэйшай катэгорыі, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі, старшы трэнер зборнай школьнікаў Гродзенскай вобласці па баскетболу Валерый Антонавіч адзначыў, што за гады незалежнасці Беларусь трывала замацавалася сярод лідараў міжнароднага алімпійскага руху і ўваходзіць у дваццатку мацнейшых спартыўных дзяржаў. Здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту аб’яўлена ў Беларусі прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі. Валерый Антонавіч падарыў навучэнцам школы кнігу “Летапіс беларускага баскетбола”.Навучэнцы атрымалі змястоўныя адказы на такія пытанні, як: Што сведчыць пра тое, што здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту з’яўляецца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі РБ? і Чаму ў сацыяльна-эканамічным развіцці нашай краіны асаблівае значэнне надаецца развіццю турызму?.
На аснове атрыманай інфармацыі праведзена віктарына. Удзельнікамі дыялога ўнесены прапановы па далучэнню навучэнцаў і іх сем’яў да больш актыўнага ўдзелу ў спартыўным жыцці ўстановы і раёна.