Бяспека змалку
21.11.2024Бяспека змалку
У нашай рознаузроставай групе №1 створаны належныя ўмовы для фарміравання асноў бяспечнай жыццядзейнасці ў дашкольнікаў. Асаблівую ўвагу педагогі ўдзяляюць прадметна-прастораваму асяроддзю.
У групе дзейнічае куток па асновах бяспечнай жыццядзейнасці з гульнямі і гульнявымі дапаможнікамі. Работа будуецца па такіх накірунках, як бяспека ў доме і побыце, бяспека на вуліцы, пажарная бяспека на прыродзе, бяспека ў зносінах з незнаёмымі людзьмі і жывёламі, экстраныя службы. Для гэтага выхавальнікі арганізуюць гульні “Хуткая дапамога”, “Як пазбегнуць небяспекі”, “Так- не” і інш. Цікава праходзіць тэматычны тыдзень “Я і мая бяспека”. Дашкольнікі ведаюць тэлефонныя нумары экстранных службаў і адпрацоўваюць навыкі карыстання імі падчас гульняў “Калі ўзнік пажар”, “Калі чужы стукаецца ў дзверы”.
Веды замацоўваюцца на практыцы. Сям’я Каліноўскіх з відэаролікам “Гордимся, что научили”, будзе ўдзельнічаць у районым конкурсе.
Педагогі рыхтуюць адпаведныя памяткі, папкі, брашуры, а таксама праводзяць кансультацыі.