Канстытуцыя- наш асноўны закон
15.03.202415 сакавіка ў 1 класе прайшоў адзіны ўрок “Канстытуцыя-наш асноўны закон”, на якім навучэнцы ў гульнявой форме, падарожнічаючы па станцыях, пазнаёміліся з асноўным Законам нашай краіны, з тэрмінамі “закон”, “парадак”, “права”. Прынялі ўдзел у гульні “Правы і абавязкі”, дзе замацавалі веды аб правах і абавязках, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У завяршэнні ўрока навучэнцы зрабілі выснову, што вельмі важна любіць свой родны край, сваю Радзіму, захоўваць яе традыцыі і культуру, ахоўваць прыроду і беражліва ставіцца да яе дароў, паважаць правы і свабоду іншых людзей.