Я-гражданин Беларуси
13.03.202413.03. у 10-11 класах адбыўся Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі "Канстытуцыя - наш асноўны закон". У ходзе урока навучэнцы ўзнавілі свае веды аб гісторыі стварэння, прыняцця і ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу "Гэта наша з табой Канстытуцыя", а таксама, каб паглыбіць свае веды, выканалі тэст з выкарыстаннем матэрыялаў II Рэспубліканскага прававога турніру "Сіла закона" па тэме "Канстытуцыя". Падводзячы вынікі мерапрыемства, навучэнцы выказалі свае меркаванні пра тое, што можна зрабіць, каб наша краіна стала яшчэ прыгажэй.