РУС БЕЛ ENG

Ганаруся табой мая краіна

06.04.2024

Навучэнцы 8-11 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Ганаруся табой, мая краіна". У цікавай форме прайшло вандраванне па старонках гісторыі і сучаснасці нашай Радзімы. Пад час гульні былі прапанаваны намінацыі "Дзяржава і яе сімвалы", "Культурная спадчына", "Народныя традыцыі". Нікога не пакінулі абыякавымі вершы пра Радзіму, пра беларускія краявіды, якія чыталі ўдзельнікі гульні.