РУС БЕЛ ENG

Што такое БЕЛАРУСЬ.

06.04.2024

Што такое Беларусь? Кожнаму беларусу яна ўяўляецца па-свойму. У кожнага свае 7 цудаў. Кожны сам выбірае іх для сябе. Падчас мерапрыемства, якое прайшло 6 красавіка з навучэнцамі пачатковых класаў - вусны часопіс з элементамі гульні “ Памятныя мясціны нашай краіны” -навучэнцы падарожнічалі па самых цудоўных месцах нашай краіны. Сапраўдныя цуды прыроды і архітэктуры :Белавежская пушча, возера Нарач, Браслаўскія азёры, Мірскі замак, Сафійскі сабор. Падчас мерапрыемства навучэнцы выконвалі розныя займальныя заданні, праходзілі своеасаблівы квэст, адкрывалі для сябе новае пра славутасці нашай краіны. “Беларусь-прыгажуня”, так ласкава называюць нашу зямлю госці з іншых краін. У нашай краіне ёсць чым ганарыцца і ёсць што паглядзець.