РУС БЕЛ ENG

Мы жывыя – пакуль нас помняць

12.01.2024

Мы жывыя – пакуль нас помняць

12 студзеня ў Крэўскай сярэдняй школе прайшоў Адзіны ўрок “Ала – сястра Хатыні”. Спаленыя беларускія вёскі – гэта не проста ахвяры вайны. Яны вынік мэтанакіраванай палітыкі генацыду фашысцкага камандавання. 14 студзеня ў гісторыі Беларусі чорная дата. У гэты дзень 80 год назад была спалена вёска Ала ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Падчас палітыкі генацыду беларускага народа фашыстамі было знішчана больш за 900 беларускіх вёсак, больш за 600 вёсак фашысты спалілі разам з жыхарамі. Урок-рэквіем быў прысвечаны беларускім вёскам і жыхарам, якія загінулі падчас палітыкі генацыду. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Міхалькевіч М.А. прадставіў увазе дзяцей вітруальнае падарожжа“Мемарыяльны комплекс АЛА”, якое не пакінула ні воднага навучэнца абыякавым да трагедыі беларускага народа. У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у тым страшным агні.

Напамінанне … І нясцерпным болем

Агонь жахлівы памяць апаліў …

Мы вогненные вёскі нашы помнім

І восенню, і ў веснавы разліў.