РУС БЕЛ ENG

Святочны мітынг, прысвечаны 78-й гадавіне Вялікай Перамогі

05.05.2023

Навучэнцы і педагогі Крэўскай сярэдняй школы 5.05.2023 сталі ўдзельнікамі святочнага мітынгу, прысвечанаму 78-й гадавіне Вялікай Перамогі. Яго адкрыў старшыня Крэўскага сельсавета Дзятчык В.М., які адзначыў, што сёння мы аддаем даніну ўсім загінуўшым, героям-вызваліцелям і бязвінным ахвярам той крывавай вайны. Са словамі віншавання выступіла старшыня ўпраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэту Шчастная С.А. Святлана Анатольеўна пажадала моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой. Адзначыла, што гэта свята з'яўляецца асаблівым. Яно прасякнута пачуццём радасці і смутку, гонарам і захапленнем ад подзвігу народа. Затым была запалена лампада і ўскладзены кветкі да Помніка загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны аг. Крэва. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць аб тых, хто не вярнуўся з той крывавай вайны. Свята прадоўжыла канцэртная праграма, дзе па сцэны гучалі вядомыя і любімыя ўсім песні ваеннай пары, тэатралізаваныя сцэнкі, выступленні навучэнцаў музычнай школы. "Маладое пакаленне з павагай і гордасцю ставіцца да вялікай гісторыі нашага народа, шануе подзвіг салдат-пераможцаў. Мы пранясем скрозь гады сваю пашану да паўшых воінаў, павагу да жывых. Мы будзем берагчы сваю Радзіму і садзейнічаць яе працвітанню. Няхай кожны дзень нашага мірнага жыцця дорыць усім шчасце, радасць і добрыя ўсмешкі!” — адзначыла Ганна Капыш, навучэнцаў 9 класа.