Адзіны ўрок. Дзень Перамогі.
07.05.2024Усе далей ад нас аддаляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны і мы, маладое пакаленне, павінны памятаць, які кошт заплацілі нашы дзяды і прадзеды за мір на зямлі. 07.05.2024 для навучэнцаў 9-11 класаў Крэўскай сярэдняй школы быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. У ходзе мерапрыемства актуалізавалі веды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, правялі гутарку пра тых, хто здабываў Перамогу, праглядзелі і абмеркавалі дакументальны фільм ВаенТВ Беларусі "Доблесть семьи белорусской. Остановленный блицкриг". Падводзячы вынікі, навучэнцы выказалі свае меркаванні аб значнасці міру на Зямлі.