РУС БЕЛ ENG

Адзіны ўрок. 1 клас

07.05.2024

7 мая ў 1класе прайшоў адзіны ўрок “Памяць і боль беларускай зямлі.” У пачатку ўрока была праведзена з навучэнцамі гутарка пра свята 9 Мая, пра генацыд беларускага народа. Гаварылі аб акупацыйным рэжыме, які быў усталяваны на беларускай тэрыторыі, аб лагерах смерці і вязнях фашысцкіх канцлагераў. Дзеці ўспомнілі аб трагедыі Хатыні, а таксама аб іншых тысячах беларускіх вёсак, па-зверску знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Нялёгкім быў шлях да перамогі. Дзеці разважалі пра тое, як важна захаваць гістарычную памяць, памятаць, якой цаной заваявана шчасце - жыць на зямлі.
У канцы ўрока вучні прымацоўвалі галубоў да дошкі са словамі падзякі за мірнае неба над галавой, за шчаслівае дзяцінства.

поделиться в: