Сустрэча настаўнікаў гісторыі Смаргонскага і Астравецкага раёнаў
02.11.2023Сустрэча настаўнікаў гісторыі
Смаргонскага і Астравецкага раёнаў
2 лістапада 2023 года на базе ДУА “Крэўская сярэдняя школа” прайшла сустрэча настаўнікаў гісторыі Смаргонскага і Астравецкага раёнаў у форме метадычнага маста. Удзельнікі сустрэчы падзяліліся вопытам па тэме “Фарміраванне асобы навучэнца, яго метапрадметных і прадметных кампетэнцый сродкамі выкарыстання магчымасцей інфармацыйна-культурнага, сацыякультурнага, культурна-гістарычнага асяроддзя”.
Практычны блок прадставіў Міхалькевіч М.А., настаўнік гісторыі ДУА “Крэўская сярэдняя школа”, які расказаў пра краязнаўства як сродак набыцця навучэнцамі гістарычных ведаў. Юныя экскурсаводы прэезентавалі Народны музей гісторыка-краязнаўчага профілю ўстановы.
Сустрэча была плённай, насычанай і карыснай для ўсіх педагогаў.