Экскурсія ў Гальшанскі замак
01.11.2023Навучэнцы ДУА "Крэўская сярэдняя школа" 5-7 класаў наведалі велічны Гальшанскі замак, які прыцягвае да сябе не толькі аматараў гісторыі, але і прыхільнікаў усяго загадкавага і містычнага. Легенды пра Чорнага манаха, пра Белую Даму, атмасферныя пакоі замка - усё гэта ўразіла навучэнцаў, дало магчымасць адчуць подых мінуўшчыны нашай беларускай зямлі.