РУС БЕЛ ENG

«Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню» (вынікі Года гістарычнай памяці).

22.12.2022

22.12.2020 у ДУА «Крэўская сярэдняя школа» ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» для навучэнцаў 8-11 класаў прайшло мерапрыемства па тэме «Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню» (вынікі Года гістарычнай памяці).

            У ходзе мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з трыма інфармацыйнымі блокамі:

"Без тэрміну даўнасці (пошукавая і даследчая дзейнасць)";

"Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць";

"Гістарычная памяць - сувязь часоў і пакаленняў".

            На мерапрыемства быў запрошаны малодшы навуковы супрацоўнік УК “Смаргонскі краязнаўчы музей” Рагачоў Д.У., які расказаў пра значныя падзеі, якія адбываліся на Смаргоншчыне ў Год гістарычнай памяці.

     Дырэктар школы Капыш Т.Ф. выступіла з прамовай аб важнасці ўдзелу маладога пакалення ў захаванні гістарычнай памяці і актыўнай жыццёвай пазіцыі ў грамадскім жыцці.

Навучэнцам былі прапанаваны пытанні для абмеркавання: У чым асаблівасць года гістарычнай памяці? Якія якасці павінны быць уласцівы стваральнікам будучай беларускай гісторыі? Якая работа праводзіцца па ўвекавечанні памяці загінуўшых пры абароне Айчыны і па захаванні памяці аб ахвярах вайны ў вашых рэгіёнах? Наколькі актуальная для вас тэма сённяшняй размовы? Чаму трэба ведаць гісторыю сваёй краіны? і іншыя.

Старшакласнікі расказалі пра свій удзел у мерапрыемствах Года гістарычнай памяці з дэманстрацыяй фотаматэрыялаў.

Гісторыя Беларусі шматгранная. У нас было шмат трагічных і гераічных старонак у любым гістарычным перыядзе, і нам заўсёды было чым ганарыцца. Найперш тым, што нашы людзі, беларусы, тысячагоддзямі жылі на гэтым геапалітычным скрыжаванні, праз якое пракаціліся тысячы ваенных канфліктаў, і, нягледзячы ні на што, абаранілі сваё права жыць і развівацца на гэтай зямлі.

Без ведання мінулага немагчыма паспяховая будучыня.

Якія б урокі нам ні падавала гісторыя, беларусы ведаюць, што шанаваць сваіх продкаў - гэта наш абавязак. І Год гістарычнай памяці паказаў усяму свету, што беларусы – гэта народ, які шануе сваю гісторыю, рэальныя подзвігі і дасягненні.