РУС БЕЛ ENG

Пасяджэнне педагагічнага савета

25.03.2024

    25 сакавіка ў ДУА  "Крэўская сярэдняя школа" прайшло пасяджэнне педагагічнага савета "Аб удасканаленні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы сродкамі вучэбных прадметаў". Актуальнасць тэмы акрэсліла дырэктар установы Т Ф.Капыш. З асноўным дакладам выступіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце В.І.Кляўцова. Падзяліліся вопытам работы па развіццю і выхаванню асобы навучэнцаў на ўроках ў пачатковай школе Арцюкевіч Л.М, беларускай мовы Кайрыс В.І., гісторыі Міхалькевіч М.А, геаграфіі Масевіч Г.А., на карэкцыйных занятках Дубок Н.І.  Педагогі ўдасканалілі прафесійную кампетэнтнасць, былі створаны ўмовы для калектыўнага пошуку эфектыўных падыходаў да рэалізацыі выхаваўчага і развіваючага патэнцыялу вучэбных заняткаў.