РУС БЕЛ ENG

Наши новости

08.05.2024

   УДЗЕЛ У МІТЫНГУ    

       Падзеі мінулага стагоддзя ўсё далей сыходзяць у гісторыю. Мінулае жыве дзякуючы нашым успамінам. Каб захаваць памяць аб подзвігу савецкага народа у нашай установе склалася даўняя традыцыя.    Напярэдадні светлага свята, 9 мая, ускладаюць кветкі да помніка загінуўшым воінам. І гэты год не стаў выключэннем. Навучэнцы, выхаванцы, педагагічны калектыў нашай установы  ўсклалі кветкі да святога месца. Дзеці і дарослыя аддалі даніну павагу продкам, якія адстаялі мір і спакой на нашай  зямлі. 

 

ДА ДНЯ ПЕРАМОГІ

      9 Мая - памятная дата для кожнага з нас. У гэтым годзе і сама прырода святкуе, як ніколі, у квецені яблыні і бэз, кветнікі патанаюць у чырвані цюльпанаў. Да святочнага дня падрыхтаваліся і выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання.

 

УДЗЕЛ У СЕМІНАРЫ

       Паўлоўская Ала Віктараўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі прыняла ўдзел у семінары "Сістэма работы з адоранымі навучэнцамі ва ўмовах сельскай ўстановы", які прайшоў на базе нашай установы. Ала Віктараўна падзялілася вопытам работы па развіццю адоранасці дзяцей дашкольнага ўзросту пры рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Дапоўніла яе выступленне, выхаванка ўстановы Стрыга Дар'я, якая прэзентавала поспехі выступлення на раённых конкурсах.

 

 Мы  - грамадзяне Рэспублікі Беларусь


       15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта галоўны закон краіны, у якім прапісаны ўсе правы і абавязкі грамадзян і яго абавязаны выконваць усе - і дарослыя, і дзеці.
Дзень у рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання пачаўся з праслухвання і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Пасля дзеці паказалі, якімі ведамі валодаюць пра дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Беларусі, гулялі ў дыдактычныя гульні "Складзі выяву і назаві вобласці краіны", "Прыродныя симвалы".
       Дзеці замацавалі ўяўленні аб сваіх правах, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У час віктарыны"Пытанне-адказ" дзеці паказалі, як добра яны ведаюць сваю краіну. Нашы дзеці, маленькія беларусы-надзея і апора, будучае Рэспублікі Беларусь - могуць зрабіць нашу краіну магутнай, калі будуць любіць сваіх сяброй, сваіх блізкіх, сваю краіну. Дзеці сталі ў кола дружбы са словамі "Если дружба велика, будет Родина крепка!"

 

Свята для любых матуль, бабуль

             Сёння, 5 сакавіка, у нашым садзе прайшоў ранішнік, прысвечаны святкаванню Міжнароднага жаночага дня. Напярэдадні свята была праведзена папярэдняя падрыхтоўка: выхавальнікі з дзецьмі чыталі расказы пра маці, праводзілі гутаркі "Прафесіі нашых мам”, “Мая мама самая…”, а на занятках па мастацтву малявалі першыя вясеннія кветкі. Разам з музычным кіраўніком развучвалі песні і танцы, а таксама для любімых мам і бабуль рабілі падарункі. Усюды панавала атмасфера свята.

            Тэматычны тыдзень, прысвечаны 8 сакавіка “Віншуем нашых мам” прайшоў насычана і ярка. Да дзяцей  на свята прыйшлі казачныя героі, якія “па-своему” павіншвалі мам. У нас ўсё атрымалася! Дзеці спявалі, расказвалі вершы, танцавалі з кветкамі і лялькамі, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях.

            Свята, несумненна, прынесла ў наш садочак атмасферу радасці і шчасця.

             Са святам Вас, дарагія матулі і бабулі! Будзьце прыгожымі, здаровымі і самымі любімымі!

     

                                 

                      

                                               

Са святам, нашы абаронцы!


       23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання віншуюць сваіх татаў, дужых і адважных абаронцаў сваёй сям'і і жадаюць мірнага неба, дабрабыту, моцнага здароўя. Дзеці абяцаюць стаць мужными, вынослівымі, дысцыплінаванымі, клапатлівымі, каб у будучым стаць вайскоўцамі і з гонарам абараняць сваю Радзіму.

 

Развіваем маўленне з дапамогай … казкі

Як зрабіць так, каб дзеці хацелі гаварыць, расказваць, разважаць? На дапамогу прыходзіць казка, якая заўсёды выклікае ў іх непадроблены інтарэс. Каб прыцягнуць увагу дзяцей да казак у рознаўзроставай групе для гэтага існуе кніжны куток. Малышы могуць у любы час прыйсці сюды і выбраць кнігу для душы.

Тэматыка кніг абумоўлена ўзростам дзяцей і іх інтарэсамі. Нягледзячы на тое, што ім усяго 3−5 гадоў, яны вельмі цікавяцца кніжкамі і іх героямі, з задавальненнем іх бяруць, разглядаюць, “чытаюць”.  Узяўшы кнігу, дзеці пагружаюцца ў чароўны свет казачных персанажаў.

Не праходзіць і дня, каб мы з дзецьмі не прачыталі казку. Дзякуючы гэтаму яны пашыраюць слоўнікавы запас, вучацца зносінам, дыялагічнаму маўленню, задаюць пытанні і адказваюць на іх.

Так, пасля знаёмства з казкай і яе абмеркавання прапаную дзецям для лепшага запамінання сюжэта пагуляць у дыдактычныя гульні “Назаві героя”, “Што спачатку, а што потым?”, “З якой казкі герой?”, “Казачнае лато”. Вялікай папулярнасцю ў дзяцей карыстаюцца серыі апорных карцінак па казках, якія выкарыстоўваюцца пры пераказах.

Пры падрыхтоўцы дзяцей да пераказу апорныя карцінкі дапамагаюць адпрацаваць выраз­насць маўлення, асаблівасці мімікі герояў, іх характар. Дзякуючы сістэмнай і разнастайнай рабоце, нашы выхаванцы ператварыліся з пасіўных слухачоў у актыўных апавядальнікаў, вучацца пераказваць невялікія казкі, адказваць на пытанні, абмяркоўваць учынкі герояў. Малышы з радасцю пераказваюць казкі адзін аднаму, расказваюць іх дома бацькам.

Навагоднія прыгоды     

      Навагоднія прыгоды завіталі ў рознаўзроставыя групы нашай установы разам з вясёлымі карагодамі, займальнымі гульнямі, зімовымі вершамі і цудоўнымі героямі. Як не імкнулася Нехачуха нашкодзіць і не даць запаліць навагоднія аганькі на прыгажуні-ялінцы, яе чарадзейству супрацьстаялі нашы выхаванцы. І дабро перамагло, заззялі навагоднія агні! Няхай іх святло даляціць да кожнай сям'і, а Новы год прынясе ўсім здароўе і шчасце, поспех і дабрабыт! З надыходзячым Новым годам, сябры!

         Зімовыя забавы

         Зімовыя забавы дзяцей заўседы завязаны з узнікненнем такога непаўторнага персанажа, як снегавік. А дзеці рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання нашай установы ў вясёлы карагод запрасілі снегавіка - лесуна. І настрой цудоўны, і рухавыя гульні займальныя разам з такім фантастычным вобразам.

                                                   

 Зіма-гэта здорава!

        У календары апошнія дні лістапада, але зіма ўпэўненымі крокамі прайшлася па дзіцячай пляцоўцы нашай установы, чым вельмі абрадавала навучэнцаў  рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання. Весела мільгацяць лапаткі  ў час прагулкі, вызваляюць тэрыторыю для гульняў і забаў. Ружавеюць шчокі ад свежага паветра, стараннай працы і адчування карысці для акружаючых ад дзіцячай працы. Колькі б свавольстваў зімы не чакала нас уперадзе, мы з імі абавязкова справімся!

Працоўная дзейнасць на прагулцы “Залатая восень”
 
      І вось зноў прыйшла прыгожая восеньская пара, залатая восень, калі ўсё ў прыродзе мяняецца: лісце жоўкне і ападае, вянуць кветкі і травы.
       У пачатку прагулкі дзеці збіраюць лісты, фарміруюць іх у прыгожыя букеты. Пасля рухомых гульняў мы з дзецьмі ладзілі феерверк з восеньскага лісця.
      Дзеткам вельмі падабаецца дапамагаць дарослым ва ўборцы ўчастка. Калектыўная праца аб’ядноўвае дзяцей, выхоўвае ў іх адказнасць.
        Кожная восеньская прагулка дастаўляе дзецям вялікую радасць. На прагулцы мы папаўняем і замацоўваем веды аб дрэвах і іх асаблівасцях у асенні перыяд. Знаёмімся з прыкметамі восені. Сумесная дзейнасць на прагулцы карысная для здароўя, калі дадаць да яе ўсмешкі і добры настрой.
 
 

Выхаванцы віншуюць матуль

   Стала добрай традыцыяй адзначаць Дзень маці. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі рознаўзроставай групы № 1   падбіралі мастацкую літаратуру, разам з дзецьмі чыталі казкі, вершы пра маму. Развучвалі прыказкі і прымаўкі, разгадвалі загадкі і прыдумвалі іх самі. На занятках па развіццю маўлення расказвалі пра сваіх матуль, падбіралі ласкавыя словы, слухалі песенькі. На працягу тыдня праводзілі гутаркі: “Мая мама лепшая на свеце”, “Як я дапамагаю маме”, “Прафесіі нашых мам”. Успомнілі пальчыкавую гульню “Мая сям’я”. Узбагачалі змест сюжэтна-ролевых гульняў “Мама дома”, “Мама ў краме”, “Мама на працы”, “Сям’я”.

Усе свае добрыя пачуцці дзеці ўклалі ў створаныя сваімі рукамі паштоўкі з пажаданнямі: “Заўсёды любіць, шкадаваць, клапаціцца і моцна абдымаць”.

Хочам павіншаваць матуль са святам. Хай дзеці прыносяць шчасце і робяць наш свет цудоўным і яскравым.

  I зашумiць дубрава...

      Выхаванцы нашай установы у час дзенных прагулак з ахвотай збiраюць жалуды. Добры ўраджай на дубе, што расце на тэрыторыi  ўстановы, даў магчымасць дзецям нарыхтаваць жалуды не толькi для мастацкай дзейнасцi, але i аказаць дапамогу Крэўскаму ляснiцтву ў нарыхтоуцы насення для вырошчвання маладых дубочкаў. Няхай iх унесак у добрую справу вырошчвання лесу стане добрай традыцыяй i яшчэ адным крокам у выратаваннi планеты.

 

Першага верасня ў дашкалят

    Радасныя пачуцці ад сустрэчы ў першы дзень верасня пасля летняга адпачынку адчулі выхаванцы рознаўзроставай группы інтэграванага навучання і выхавання. Дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі, узгадалі пра самыя запамінальныя моманты лета і з цікавасцю адправіліся ў пазнавальнае падарожжа ў Краіну ведаў.

    Лето - любимая пора года у детей. Это время положительных эмоций, игр с водой и песком, хождение босиком по дорожке здоровья, обливания ног водой. Все это  испытывают и воспитанники разновозрастной группы интегрированного обучения и воспитания нашего учреждения.