РУС БЕЛ ENG

Экскурсия в Сморгонь

04.05.2024

4 мая навучэнцы пачатковых класаў “ Крэўскай сярэдняй школы” наведалі Музей электрычнасці, які знаходзіцца ў СШ № 2 г. Смаргоні. Уважліва, з захапленнем дзеці слухалі экскурсавода аб вытоках электрычнасці, аб развіцці энергетыкі ў Беларусі, аб сучасных крыніцах энергіі. Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікалі экспанаты музея: старадаўні патэфон, лямпы, радыёлы, магнітафоны савецкіх часоў. Здзівіў экскурсантаў і стэнд з першымі мабільнымі тэлефонамі. Экскурсія атрымалася цікавай і пазнавальнай.
У гэты ж дзень навучэнцы наведалі Мемарыяльны комплекс памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны. Дзеці былі ўражаныя велічнымі скульптурнымі кампазіцыямі, а таксама пранікліся атмасферай трагедыі, якая напаткала горад Смаргонь падчас Першай сусветнай вайны.
Яны стаялі сур'ёзныя і задуменныя каля “Каменя памяці”, на якім размешчаны тэкст звароту да нашчадкаў на рускай і нямецкай мове : ” Любая война несет горе, разрушения и смерть. Наш священный долг - помнить об этом”. У вучняў пасля гэтай экскурсіі засталіся незабыўныя ўражанні.