РУС БЕЛ ENG

Международны дзень вязняў фашысцкіх канцлагераў.

11.04.2024

11 красавіка - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У гэты дзень навучэнцы Крэўскай сярэдняй школы прагледзелі і абмеркавалі ў класных калектывах відэаролік аб канцэнтрацыйных лагерах часоў Вялікай Айчыннай вайны. Праслухалі гісторыі былых вязняў, якія самі знаходзіліся ў такіх лагерах. Вучняў уразілі тыя жахі, праз якія давялося прайсці гэтым людзям. У ходзе абмеркавання яны адзначылі іх мужнасць і стойкасць.